28 июн / 2017
28 июн / 2017
БРЕСТ
21°
23°
БРЕСТ
21°
23°
БРЕСТ
21°
23°
У Берасці выступіў знакаміты лідар этна-трыа «Троіца» Іван Кірчук (21 ФОТА, ВІДЭА)

22 мая 2017

Івана Кірчука (даведка "ВБ") прадстаўляць не трэба. Лідар вядомага беларускага гурта «Троіца» 30 гадоў збірае фальклор. І яго выступленні не пераблытаеш з іншымі. Умелая стылізацыя, выдатныя музычныя здольнасці робяць яго нумары доўгачаканымі і незабыўнымі. Монаспектакль «Дарожка мая», прадстаўлены 19 мая у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, таму яскравае пацвярджэнне.

1

Іван Кірчук іграў на гуслях, выкарыстаў два дзясяткі акарын і дудак, паказаў інструмент, зроблены з... косці ваўка. Здаецца, у яго іграе нават «палка», што, дарэчы, таксама прадэманстраваў. Таксама выдавалі музычныя гукі каса, гліняны збан... Выступаў і як спявак, і паказаў маналогі-сцэнкі. Пры гэтым расказаў пра поўны цыкл беларускага народнага календара.

Сапраўды, песні суправаджаюць чалавека ад калыскі да апошніх дзён зямного існавання. Ва ўсякім разе так было раней. «Мая бабуля спявала бясконца», - казаў артыст. Таму ён і зараз лічыць вельмі важным пачынаць беларускае выхаванне з сям'і, дзіцячага садка, шукаць свае карані. Кажа, што «папуасы» ведаюць свой род да 15 калена. Магчыма, таму яны такія моцныя.

1

 «У 2005 годзе ў выніку экспедыцыі была знята стужка «Сонцам асвячуся» (рэж. С. Рыбакоў) і сабраны музычны матэрыял. Тады ж з'явілася музычная праграма «Століншчына», - расказаў госць на пытанне журналіста «Вечернего Бреста» пра выкарыстанне берасцейскага фальклору. І працягнуў: «Тады мы думалі, што адбудзецца рэвалюцыя, усе пачнуць запісваць, спяваць. На жаль, такого не сталася. А бабулі ў вёсках паміраюць, забіраючы з самой неацэнны скарб...»

Выступаць у гордым адзіноцтве Іван Кірчук пачаў даўно, але пасля таго, як у Мінску не сабраў поўную залу, «маўчаў» дзесяць гадоў. І вось цяпер зноў з поспехам выходзіць на сцэну. Малая зала тэатра была занята пад завязку, у канцы артысту апладзіравалі стоячы.

Сцэнаграфію да монаспектакля зрабіў берасцейскі мастак Міраўлад Палачыч. Як казаў суразмоўнік, у афармленне сцэны ён уклаў глыбокі сэнс. Імкнуўся закласці тэму касмічнасці і сімвалізму: месяц, сонца, зоркі і дарожка, як рака жыцця. На ўсё гэта пайшло больш за два кіламетры... нітак. А дакладней, нятоўстай вяроўкі. Адно на «пляценне сонца» яе спатрэбілася каля 800 метраў! Сам выступоўца з'яўляецца і пакідае сцэну ў светавым слупе, сімвалізуючы зямны шлях чалавека ад нараджэння да смерці.

1

Час сапраўды імклівы. Гэтаксама як гадавы цыкл беларускага народнага календара. Здаецца, вось толькі селянін гукаў вясну, святкаваў Купалле, а вось ужо і жніво, а затым Каляды.

Іван Кірчук з «Троіцай» і адзін аб'ехаў з канцэртамі паўсвету. Кажа, чужаземцам няўцям, што ў беларусаў ёсць, напрыклад, каля 400 народных вясельных песень. Такога больш няма нідзе. Але прызнаецца, што яго выступленні - гэта стылізацыя, абагульненне цікавага матэрыялу з розных куточкаў Беларусі. Відаць, за гэтым стаіць толькі станоўчы пасыл, каб выклікаць цікавасць. І гэта яму ўдаецца. У зале было шмат моладзі.

Артыст шкадуе, як расказаў у размове з журналістамі, што «фольк» у нашаў краіне пераважна паказваюць, як шоу. А тым часам для нашых продкаў ён такім не быў. Таму, на погляд госця, недапушчальна, калі артыстка ў нацыянальным касцюме, напрыклад, сядае на сцэне на шпагат. «Колькі я не езджу па вёсках, мне такога ніколі не паказвалі», - наракаў фалькларыст. Паводле яго слоў, беларускі фальклор - гэта закадзiраваная інфармацыя, і мы часта вельмі з лёгкасцю адносімся да яе.

Прапрацаваўшы з народным матэрыялам больш за 30 гадоў, музыка кажа, што ведае яго, бадай, працэнтаў на пятнаццаць, настолькі гэта вялікае багацце.

Зараз Іван Кірчук збірае грошы на новы альбом, каб якасна запісаць яго за мяжой. Дарэчы, падчас выступлення з’явіўся у строі, які падрыхтаваў да праграмы «Варажбіт». Касцюм сапраўды загадкавы, як і ён сам... Наступны раз плануе выступіць у нашым тэатры 22 чэрвеня.


Даведка "ВБ"

Іван Іванавіч Кірчук - беларускі музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік, выкладчык. Лідэр гурта «Этна-трыа Троіца». Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва БДПУ імя М. Танка. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Ліда (Гродненская вобласць). Скончыў музычнае вучылішча і ўніверсітэт культуры. Аўтар шматлікіх праграм і рэканструяваных абрадаў, кіраваў многімі навучальнымі фальклорнымі калектывамі. Музыканты «Троіцы» выкарыстоўваюць інструменты практычна з усіх кантынентаў (Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Азіі, Заходняй Еўропы). Гурт прызнаны лепшым на Беларусі ў 2011 годзе, тады ж атрымаў нацыянальную музычную прэмію.


Відэа Сяргея МОШЧЫКА

ФОТО: Сяргея МОШЧЫКА
Сергей Мощик

807
0

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Юбилейное торжество пройдет на сцене БАТД в Дни города Источник фото -...
121
0
Все-таки изначально Создатель сотворил Адама, а нашу сестру Еву – уже из его ребра. Не...
719
0
Выступление в среду, 21 июня,отличалось от обычных тем, что коллектив претендует на звание...
291
0
Популярный музыкальный конкурс в этом году обещает максимум драйва.А заодно...
395
0
За год после деноминации вы стали жить:






Ответить
usd 1.93 1.94
eur 2.18 2.21
rur 3.22 3.28
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari