24 июн / 2018
24 июн / 2018
БРЕСТ
13°
15°
БРЕСТ
13°
15°
БРЕСТ
13°
15°
«Чытаем верш па-беларуску»

07 мая 2014

5 мая ў абласной бібліятэцы імя Горкага адбылася сустрэча са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам. Кіраўнік вобласці пагутарыў з чытачамі - навучэнцамі абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава, адказаў на шматлікія пытанні.

Такім чынам распачалася акцыя «Чытаем верш па-беларуску», прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу месяца суразмоўцамі чытачоў будуць вядомыя людзі Брэстчыны. Кожны з гасцей прачытае абраны ім верш на беларускай мове, прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. Канстанцін Сумар прапанаваў увазе слухачоў верш Петруся Броўкі «Крэпасць над Бугам», напісаны ў 1964 годзе. Працягваючы закранутую тэму Брэсцкай крэпасці, губернатар праінфармаваў маладых людзей, як улада мяркуе даць ёй новае жыццё. «Наша канцэпцыя, - сказаў ён, - заключаецца ў тым, каб захаваць для нашчадкаў у некранутым выглядзе мемарыяльны комплекс. Астатняя тэрыторыя крэпасці будзе насычана сучаснымі аб?ектамі культуры і турыстычнай інфраструктурай». Ліцэісты, у сваю чаргу, дэкламавалі вершы Пімена Панчанкі і Аркадзя Куляшова, многім знаёмыя яшчэ са школьных часоў.

Дырэктар установы Тамара Данілюк засяродзіла увагу губернатара на неабходнасці капітальнага рамонту найбуйнейшай бібліятэкі вобласці, кніжны фонд якой з цяжкасцю месціцца ў старым будынку. Супрацоўнікі мараць таксама аб стварэнні аддзела рэдкай кнігі, для якога ўжо сёе-тое сабрана. Канстанцін Сумар пагадзіўся, што да гэтага пытання трэба падступацца, і нават ацаніў прыблізны кошт рэканструкцыі храма кнігі (а ён даволі ўнушальны).

Цікавая гутарка чакае чытачоў бібліятэкі і з тымі гасцямі, якія сюды наведаюцца ў бліжэйшыя дні. У іх ліку пракурор вобласці Іван Наскевіч, старшы інспектар мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» Анатоль Брытун, пісьменнік Алесь Каско, прафесар Мечыслаў Часноўскі.











2552
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Главные культурно-исторические мероприятия в ближайшие выходные в Бресте будут...
693
В Астану на презентацию Бреста как культурной столицы государств-участников...
770
Летом Брест не избалован заезжими артистами. Екатерины Варнавы тоже не будет: комедия...
1170
Незаметно дело идет к середине первого летнего месяца. Часть артистов в отпусках, а...
1266
usd 1.99 2.01
eur 2.31 2.34
rur 3.11 3.19
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari