24 июл / 2016
24 июл / 2016
БРЕСТ
21°
23°
БРЕСТ
21°
23°
БРЕСТ
21°
23°
Стойлы ў чаканні «рэнесансу»

28 марта 2014

Пасля Другой сусветнай вайны тут жыло 48 сямей. А сёння налічваецца толькі адзін жыхар. Але які! «Апошнім з магікан» выпала быць славутаму майстру-самародку Мікалаю Тарасюку. На яго вачах траціла сілы родная вёска, пусцелі хаты, раз’язджаліся маладыя, адыходзілі ў нябыт старыя… Смутак аб незваротных стратах майстар здолеў скіраваць у творчае рэчышча. Ён стварыў калекцыю мініяцюрных скульптур, якія апавядаюць нам пра працавітых людзей, якія некалі насялялі гэтыя мясціны. І цяпер, дзякуючы Тарасюковаму «драўлянаму народу», Стойлы вядомыя нават за межамі Беларусі.

Але ніякіх дывідэндаў ад людской славы народны майстар Рэспублікі Беларусь не мае. Самае цяжкае для 81-гадовага чалавека – перацярпець зіму, калі адзінота адчуваецца асабліва востра. «Жыву, як звярок у тайзе», – гаворыць ён гасцям. З прыходам вясны становіцца весялей, бо дзе-нідзе ў дварах пачынаюць гучаць чалавечыя галасы, з комінаў цягнуцца дымкі. Гэта прыязджаюць дзеці і ўнукі Тарасюковых аднавяскоўцаў. Каб ускапаць грады, каб падыхаць чысцюткім паветрам.

Гэты год як для Мікалая Тарасюка, так і для тых лічаных дачнікаў, што не парываюць са Стойламі, пачаўся з ашаламляльнай навіны. 24 мая тут пройдзе свята «Я родам са Стойлаў». Спачатку гэта здалося неверагодным – якое можа быць свята ў амаль пустой вёсцы? Хто на яго прыйдзе? Але запал арганізатараў перадаўся нашчадкам стойлаўцаў, і яны актыўна ўключыліся ў агульную справу.

Як жа нарадзілася такая арыгінальная ідэя? Запомніце два словы – «Вясковы рэнесанс». Менавіта так называецца праект, які прызваны прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы знікнення лакальнай самабытнай культуры, носьбіты якой дажываюць свой век у знікаючых вёсках.

Скарбы занядбанай вёскі

Пачнём з таго, што на Беларусі мае сваё прадстаўніцтва «Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў» (скарочана dvv.іnternational). У сябе на радзіме народныя ўніверсітэты дзейнічаюць у інтарэсах немаладых людзей, прапаноўваюць ім шырокі спектр заняткаў для самаразвіцця. Тут – і навучанне азам якой-небудзь прафесіі, і творчая рэалізацыя праз культурныя праграмы. Напрыклад, адна з краязнаўчых ініцыятыў носіць назву «Жывая гісторыя майго краю».

Для беларусаў dvv.іnternational распрацавала сваю версію «Жывой гісторыі», аб’явіўшы конкурс міні-праектаў па развіццю сельскіх рэгіёнаў. У ліпені 2013 года пра гэты конкурс абвясцілі на семінары ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Сярод запрошаных на семінар была загадчыца аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко. Прапанова зацікавіла яе, бо давала цудоўную магчымасць рэалізаваць даўнія задумкі. Яны тычыліся дапамогі прыватнаму музею Мікалая Тарасюка. Ларыса Мікалаеўна шмат гадоў апякае старога майстра і шукае шляхі, каб выратаваць ягоную ўнікальную калекцыю ад знішчэння шашалем. Неадкладна трэба праводзіць апрацоўку драўляных фігурак хімпрэпаратамі, замяніць прасвідраваныя жучком паліцы і дашчаты подыум. Дый сам музей даўно мае патрэбу ў рамонце.

Былі і іншыя пабуджальныя матывы. Зразумела, што з цягам часу цікавасць да асобы Мікалая Тарасюка і да яго твораў будзе ўзрастаць. І пакуль ёсць каго распытаць, трэба спяшацца ствараць «інфармацыйны банк» і фотатэку, з якіх можна было б чэрпаць веды пра вёску Стойлы, пра яе гісторыю і людзей. Для гэтага патрэбна правесці фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі ў Стойлы і суседскія вёскі, папрацаваць у архівах, заняцца актыўным інтэрнэт-пошукам…

Нарэшце, частку гранта можна было б накіраваць на аднаўленне ў Стойлах трохкрыжовай кампазіцыі, якая раней упрыгожвала ўезд у вёску, але была зруйнаваная вяскоўцамі-камуністамі.

Сапраўднай падзеяй стала б стварэнне гісторыка-этнаграфічнай карты вёскі, якая зафіксавала б не толькі планіроўку населенага пункта, але і асаблівасці кожнага двара.

Фінальным акордам магло б стаць правядзенне свята вёскі з удзелам ураджэнцаў Стойлаў, іх дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Сваімі ідэямі Ларыса Быцко падзялілася з начальнікам аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Канстанцінам Панімашам і атрымала поўную падтрымку. Аддзел стаў арганізацыяй-заяўнікам на ўдзел у конкурсе. Нестандартнасць ідэі была па заслугах ацэнена арганізатарамі конкурсу, праект «Вясковы рэнесанс» увайшоў ў лік пераможцаў і атрымаў фінансаванне для свайго ажыццяўлення.

Назву падказалі звяры

Падрыхтоўка да свята ў поўным разгары. Аўтару гэтых радкоў давялося назіраць, як ідзе стварэнне гісторыка-этнаграфічнай карты. Хтосьці з чытачоў здзівіцца: а навошта? У інтэрнэце ж ёсць спадарожнікавыя. Але гэта будзе карта незвычайная – так сказаць, з мастацкім адлюстраваннем мясцовасці. Таму для яе складальнікаў важна ўспомніць, дзе чыя стаяла хата і якія асаблівасці ўносіла ў вясковы пейзаж. Тут без старажылаў не абысціся.

З гэтай мэтай каардынатар праекта Ларыса Быцко і яе першая памочніца Наталля Леанчук (дарэчы, пазнаёміліся яны ў Стойлах) прыехалі распытаць брастаўчанку са стойлаўскімі каранямі Валянціну Маргаўкіну. І вось тапаграфічны чарцёж запаўняецца прамавугольнікамі-хаткамі, ідзе «рассяленне» сямей. Чутны рэплікі:

– Дзе арэшнік, там іхняя старая хата была. А новую яны паставілі ў другім месцы!

Спіс жыхароў вёскі ўзноўлены па «Гаспадарчай кнізе асноўных вытворчых паказчыкаў гаспадарак вёсак Стойлы, Цімохаўшчына за 1946-1948 гады». У вёсцы жылі пераважна Грыгарчукі. Сустракаюцца яшчэ і такія прозвішчы: Ганчарук, Ганчук. Але арыентавацца зручней па мянушках. Яны тут зусім не крыўдныя, часцей за ўсё паходзяць ад імён продкаў: Ганначкіны, Міхалёвы, Міколкіны, Петрусонавы… Нават Мікалая Тарасюка тут ніхто Тарасюком не называў, а выключна Сідаруком, бо ягонага прадзеда звалі Сідарам.

Сустрэча з Валянцінай Рыгораўнай – сапраўдная ўдача. Хаця падлеткам яна пераехала ў Брэст да сястры, але ўсё, звязанае з роднай вёскай, памятае да драбніц. Яе просяць успомніць, як называліся ваколіцы вёскі: урочышчы, палі, выганы, лясы… І, як зачараваныя, слухаем колішнія назвы: Надаткі, Дэнісувка, Ружно, Поперэчня, Хведэк…

Каб не забыць галоўнае! Чаму вёска называецца Стойлы (па-мясцоваму – Стулы)? І Валянціна Рыгораўна, і Наталля тлумачаць аднолькава:

Стойлы – ад слова «стойбішча». Сюды з лесу звяры на вадапой прыходзілі.

Цуд дый годзе! Зусім нядаўна мы яшчэ нічога не ведалі пра гэтую вёску. А сёння нават можам падказаць Мікалаю Тарасюку, якія жыццёвыя сюжэты ён яшчэ не выразаў з дрэва. Напрыклад, як «мужычок» змагаўся з мясцовай вядзьмаркай і вялізную жабу-»пярэваратня» праз комін на прыпечак кідаў. Як сям’я, што жыла пры вадзе, закідвала вуды прама з адчыненых вокнаў…

Шаноўныя чытачы! Калі вы або вашы бацькі былі нейкім чынам звязаны са Стойламі, не заставайцеся ўбаку ад маючага адбыцца свята! Ніхто там не будзе лішні. А можа вы маеце што расказаць удзельнікам праекта, дадаць цікавыя фотаздымкі да калектыўнага фотаальбома? Тады званіце каардынатару праекта Ларысе Быцко па тэлефоне: 8-0162-23-36-10.

Людмила Бунеева

1865
0

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
В минувшие выходные Кобрин отметил свой 729-й День рождения. Торжества проходили на...
797
0
В эти часы на Международном фестивале искусств «Славянский базар» в Витебске...
724
0
В одном из бывших сооружений Брест-Литовской крепости, известном как «пороховой...
721
0
В филиале «Археологический музей "Берестье"» открыта выставка «Экспонат лета»....
667
0
usd 1.97 1.99
eur 2.17 2.2
rur 3.02 3.1
+выбрать лучший курс
Вы поедете на морской курорт этим летом?










Ответить
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить
Вы используете устаревший браузер.
Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:
mozilla chrome opera safari